24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

V Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Тэатр-фестываль "Балтыйскі дом" (Санкт-Пецярбург)
Адкрыццё фестывалю
20 лістапада, 19.00
Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

А. Чэхаў
ЧАЙКА

Рэжысёр-пастаноўшчык – Йонас Вайткус (Літва)
Мастак-пастаноўшчык – Йонас Арчыкаўскас (Літва)
Кампазітар – Гедрус Пускунігіс (Літва)
Мастак па святле – Канстанцін Удавічэнка (Расія)
Выканаўчы прадзюсар – Маргарыта Пянціна (Расія)

Прэм’ера – 21 студзеня 2011 года
Спектакль ідзе з адным антрактам

Ролі выконваюць: Наталля Індзейкіна, н.а. Літоўскай Рэспублікі Юозас Будрайціс, н.а. Расіі Раман Грамадскі, з.а. Расіі Рэгіна Лялейкітэ, Уладас Багдонас, н.а. СССР Рэгімантас Адамайціс, Хрысціна Хрыстова і інш.

Спектаклі ад літоўскага рэжысёра Йонаса Вайткуса – гэта заўсёды востры незвычайны погляд на рускую класіку, пошук кропак сутыкнення з сучаснасцю.

Тэатр танца a|ch (Вільнюс) (Тэатр танца Анжалікі Холінай)
21 лістапада, 19.00
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44)

Л. Талстой
ГАННА КАРЭНІНА

Рэжысёр – Анжаліка Холіна
Сцэнограф – Марыюс Яцоўскіс
Мастак па касцюмах і грыме – Ёзас Статкявічус
Мастакі па святле – Тадас Валейка і Кароліс Юкніс

Прэм’ера – 18 верасня 2010 г.
Спектакль ідзе 2 гадзіны 20 хвілін.

Ролі выконваюць: Беата Маліце, Мантас Вайцякунас, Гінтарас Высоцкіс, Крысціна Галаціце, Жывіле Байкшціце, Андрусь Бружас і інш.

Спектакль "Ганна Карэніна" атрымаў Залаты Крыж сцэны як найлепшы спектакль сезона 2010 года ў Літве.


Тэатр імя Міхая Чаканаі (Дэбрэцэн, Венгрыя)
22 лістапада, 19.00
Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

С. Мядзведзеў
ЦЫРУЛЬНІЦА

Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы – Віктар Рыжакоў

Прэм’ера – 8 мая 2009 года

Ролі выконваюць: Нэлі Сюч, Жолт Трыл, Ласла Тоўт, Аціла Крыштан.

П’еса рускага драматурга ў пастаноўцы рускага рэжысёра ў венгерскім тэатры.    

На Х Усевенгерскім тэатральным фестывалі (POSZT, 2010) спектакль «Цырульніца» быў прызнаны лепшым спектаклем, а актрыса Нэлі Сюч атрымала прэмію за лепшую жаночую ролю.


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Спектакль – лаўрэат Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў пяці намінацыях
24 лістапада, 19.00
Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

А. Адамовіч
НЕ МОЙ

Рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф – Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах – Алена Ігруша
Кампазітар – Алег Хадоска
Інсцэніроўка – Алена Калюнова і Аляксандр Гарцуеў

Прэм’ера – 29 красавіка 2010 года
Спектакль ідзе 2 гадзіны з адным антрактам

Ролі выконваюць: Раман Падаляка, Святлана Анікей, Тамара Міронава, н.а. СССР Генадзь Аўсяннікаў, з.а. Республікі Беларусь Аляксандр Падабед, н.а. Беларусі Мікалай Кірычэнка, Яўгенія Кульбачная, Уладзімір Рагаўцоў і інш.

Надыходзіць час, які падзяляе людзей на варожыя лагеры. Надыходзіць час, у які шмат што становіцца немагчымым. Надыходзіць час вайны.

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек
Спектакль – лауреат Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшая рэжысура"
25 лістапада, 19.00

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (вул. Энгельса, 20)

ДРАЙ ШВЭСТЭРН
па матывах драмы А.Чэхава

Рэжысёр – Аляксей Леляўскі
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар – Ягор Забелаў

Прэм’ера – 17 верасня 2010 года

У ролях: Яна Агеенка, Аляксандр Васько, Іна Ганчар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грамовіч, Юрый Дзівакоў, Валерый Зяленскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казакоў, Наталля Кот-Кузьма, Юлія Марозава, Цімур Муратаў, заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым Валянціна Пражэева, Дзмітрый Рачкоўскі, Марс Чыгіркін, Святлана Цімохіна, Аляксандр Янушкевіч.

П’еса А. Чэхава "Тры сястры" была ўвасобленая на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у верасні 2010 года. На сцэне паўстае яскравы ўзор аўтарскага тэатра, што задае складаныя пытанні і шукае нетрывіяльныя адказы.

Тэатр "Рампа" (Варшава)
25 лістапада, 19.00
Палац культуры Прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25)

В. Дунін-Марцінкевіч
ПІНСКАЯ ШЛЯХТА

Рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Пінігін
Пераклад – Барбара Крыжаноўская-Чарнавеская
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Сцэнаграфія і касцюмы – Вольга Мацкевіч
Харэаграфія – Маўгажата Фіялкоўска

У ролях: Віктар Манаеў, Мікалай Кучыц, Конрад Маршалэк, Вольга Шаманьская, Дамініка Лакомская, Мечыслаў Мараньскі, Марэк Францовяк, Магдалена Цвен-Ханушкевіч і інш.

Супольны польска-беларускі праект – спектакль па класічным творы беларускай драматургіі на польскай сцэне. Гарэзлівая, смешная і, разам з тым, надзвычай пазнавальная гісторыя на тэму жыцця беларускай шляхты ў польскай інтэрпрэтацыі. У спектаклі шмат музыкі, танцаў, акцёрскай фантазіі і сцэнічнага майстэрства – гэта сапраўды незабыўнае феерычнае дзеянне.

У галоўнай ролі (асэсара Кручкова) – Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.


Тэатр MENO FORTAS (Вільнюс)
26 лістапада, 18.00
Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Ф. Дастаеўскі
ІДЫЁТ

Рэжысёр – Эймунтас Някрошус
Сцэнограф – Марыюс Някрошус
Мастак па касцюмах – Надзея Гульцяева
Кампазітар – Фаўстас Латэнас
Мастак па святле – Джугас Вакрынас

Прэм’ера – 17 ліпеня 2009 года
Спектакль ідзе 5 гадзін 30 хвілін, з трыма антрактамі.

Ролі выконваюць: Доўмантас Цюніс, Сальвіюс Трэпуліс, Эльжбета Латэнайтэ, Дыяна Ганцэўскайтэ, Маргарыта Жэмялітэ, Мігле Палікевічутэ, Відас Пяткевічус, Вайдас Вілюс, Вітаўтас Румшас, Аўшра Пукелітэ, Вітаўтас Румшас малодшы, Нярынга Булатайтэ, Тоўрас Чыжас

І ўсё ж "Ідыёт" – нешта большае, чым проста спектакль. І, магчыма, гэтае "нешта" дапаможа разабрацца гледачам і ў сабе, і ва ўзаемаадносінах персанажаў, адкрыць таямніцу і Дастаеўскага, і Някрошуса.


Акцёры Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Яўгенія Вахтангава
26 лістапада, 19.00
Канцэртная зала «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5)

Эрык-Эмануэль Шміт
ПРЫСВЯЧЭННЕ ЕВЕ

Пастаноўка – Сяргей Яшын
Рэжысёр – Сяргей Галамазаў
Сцэнаграфія і касцюмы – Ала Кажанкова
Мастак па святле – Уладзімір Амелін
Мастак-грымёр – Вольга Калявіна
Пераклад – Алена Навумава
Музычны кіраўнік – Таццяна Агаева
Сцэнічны рух – Ірына Філіпава

Прэм’ера – 22 красавіка 1999 года
Спектакль ідзе 1 гадзіну 45 хвілін

"Прысвячэнне Еве" – гэта фактычна дыялог, які з выключным майстэрствам выконваюць славутыя акцёры Васілій Ланавой і Яўген Князеў.


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Закрыццё фествалю
27 лістапада, 19.00
Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Францішка Уршуля Радзівіл
ВЫКРАДАННЕ ЕЎРОПЫ, АЛЬБО ТЭАТР УРШУЛІ РАДЗІВІЛ

Рэжысёр – Мікалай Пінігін
Сценічная адаптацыя – Сяргей Кавалёў
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Мастак-пастаноўшчык – Вольга Мацкевіч
Балетмайстар – Наталля Фурман

Прэм’ера – 22 красавіка 2011 года
Спектакль ідзе 2 гадзіны 20 хвілін з адным антрактам

Ролі выконваюць: Аляксандр Казела, Вольга Скварцова-Кавальская, н.а. Беларусі Сяргей Журавель, Кацярына Яворская, з.а. Рэспублікі Беларусь Георгій Маляўскі, Юлія Шпілеўская, Арцём Бародзіч і інш.

Спектакль пастаўлены паводле п’ес княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл, заснавальніцы прафесійнага тэатра на Беларусі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно