Улада Альхоўская.
Драматычна-камедыйны трылер на 2-е дзеі.
Камерная сцэна.
Прэм'ера — 5 і 6 снежня 2025 года.
Дасведчаны махляр Віктар атрымаў мяккі прысуд — яго турэмнае зняволенне замянілі ўдзелам у адмысловым сацыяльным праекце. Герой павінны даглядаць маладую Марту, прыкутую да інваліднага крэсла. Здаецца, што яна не здольная стварыць вялікіх праблем і гэты месяц будзе «амаль курортам». Аднак замест ціхай, зашуганай дзяўчыны яго сустракае ведзьма, здольная ператварыць яго жыццё ў сапраўдны кашмар. Чаму яна гэта робіць? Ці ёсць у яе на гэта сапраўдныя прычыны? Пра гэта гледачы змогуць даведацца са спектакля «Тытанавая ведзьма».
Аўтар п’есы Улада Альхоўская (Собалева) напісала больш за 35 раманаў у жанрах дэтэктыва, трылера, містыкі. Неаднаразова была пераможцай міжнароднага конкурсу «Час драмы» пры тэатральнай бібліятэцы Сяргея Яфімава. У 2025 годзе стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы драматургічны твор» за зборнік п’ес для падлеткаў «Аватары тэатра».
П’еса «Тытанавая ведзьма» з'яўляецца фіналістам незалежнага міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Зыходная падзея — XXI стагоддзе» (2019), увайшла ў лонг-ліст міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Час драмы, 2020, вясна». Упершыню пастаўлена ў 2021 годзе ў Цюрыху (Швейцарыя).
Пастаноўка Канстанціна Ганчарова.
Рэжысёр Юрый Іваноўскі.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Сарычавай.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Пераклад п'есы на беларускую мову Алеся Замкоўскага.
Дзейныя асобы і выканаўцы:
Марта — Алёна Меркушава
Віктар — Антон Бараноўскі / Ілля Блыкін
Платон, сябар Віктара — Кірыл Гільгенберг / Даніла Катовіч
Каця, жонка Віктара — Вераніка Малашкевіч / Надзея Радзімава
Таццяна, куратар сацыяльнага эксперыменту — Святлана Жукоўская / Ніна Обухава
Цені — Вераніка Малашкевіч / Надзея Радзімава / Аксана Сурвіла; Кірыл Гільгенберг / Даніла Катовіч / Мікалай Чарных