Пастаноўка — Віктар Клімчук;
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы — Дзмітрый Гаралевіч;
Музыка — Алена Пеле;
Харэаграфія — Дзіяна Юрчанка.
Беларускі тэатр «Лялька» запрашае гледачоў на пастаноўку па матывах беларускай народнай казкі «Ох і залатая табакерка». Гэта гісторыя пра Янку, які атрымлівае ад таямнічага Оха чароўную табакерку, што выконвае жаданні. Разам з вернымі спадарожнікамі, Каткой і Мышшу, герой адпраўляецца ў падарожжа: людзей паглядзець, сябе паказаць.
Музычныя апавядальнікі ў гульнявой форме шукаюць адказ на пытанне: ці бывае на свеце лёгкае шчасце? Янку трэба прайсці праз выпрабаванні, страціць і зноў здабыць табакерку, пераадолець падступствы караля і каралевы і зразумець, што сапраўдная сіла — ва ўласным сэрцы і ў вернай дружбе.
Аўтар пастаноўкі — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Клімчук.