Голас гучны або ціхі —
Розны ён у нас з табой,
Толькі важна, каб твой голас
Быў не чый-небудзь, а свой!
Хто ты ў такім вялікім свеце? Хто вакол нас? Як зрабіць, каб малога пачулі і зразумелі ўсе? Пра гэта даступнай маленькім гледачам мовай распавядае дынамічны вясёлы спектакль, створаны ў жанры маляўнічай казкі.
Шукаючы свой голас, Куранятка знаёміцца з Варонай, Жабай, Кошкай, Сабакам, Гуссю, Козачкай і вяртаецца да мамы з упэўненасцю, што трэба быць самім сабой.
Гледачы не толькі ўбачаць персанажаў, але і выразна пачуюць асаблівасці іх голасу, якія сведчаць пра характар кожнага. Лёгка, радасна, светла — такое ўражанне пакідае гэтая простая гісторыя.
Прэм'ера — 3 сакавіка 2024.
Акцёры:
Кацярына Абрамовіч (Куранятка)
Аляксандра Бурдзілоўская (Куранятка)
Iлья Бялько (Варона, Сабака, Гусь, Певень)
Дзяніс Кароткі (Варона, Сабака, Гусь, Певень)
Марына Марозава (Жабяня, Котка, Козачка, Курыца)