Рэжысёры-пастаноўшчыкі — Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч.
Мастак-пастаноўшчык — Ірына Шабаценка.
Кампазітар — Арцём Багдановіч.
Музычнае афармленне, аранжыроўка — Анатоль Кандыба.
Балетмайстар — Яўгеній Якуш.
Гастроли гродненского областного драматического театра.
П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю.
Галоўныя героі — гэта не простыя баба і чорт, гэта напарнікі, якія заключылі дагавор, каб пасварыць паміж сабой «маладых». Але ці змогуць яны выканаць гэтую ўмову?
Спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і гумарам. Жарты спектакля выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі могуць парушыць сямейнае шчасце. Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару.
Увага! Спектакль імерсіўны і інтэрактыўны! Кожны зможа стаць часткай нашага дзеяння. Добры настрой, гумар і жаданне паўдзельнічаць у спектаклі — абавязковыя ўмовы для яго наведвання.