24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Асеннi Rock'n'roll»

пт, 24 апреля
Описание

Міхаіл Хейфец.

Міні-серыял для мужчыны і жанчыны паводле п’есы «Rock'n'roll на захадзе сонца».

Камерная сцэна.

Прэм’ера — 20 сакавіка 2020 года.

Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адно аднаго. Ці сапраўды гэта так?

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Што іх чакае? Дарога разам ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?

Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння — нашыя дні.

П’есы рускамоўнага драматурга з Ізраіля Міхаіла Хейфеца ідуць сёння ў многіх тэатрах Расіі і Украіны, рэжысёры добра ведаюць аўтара і любяць яго творы за гумар і жывыя дыялогі.

Гэтая камедыйная гісторыя як непасрэдны пасыл гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці блізкую душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, — было б жаданне!

У спектаклі шмат музыкі, класічны рок-н-рол танчаць як маладыя выканаўцы, так і артысты сталага веку.

Пастаноўка і музычнае афармленне — Аляксандр Дольнікаў.

Сцэнаграфія і касцюмы — Наталля Лавіцкая-Ярмолава.

Пластыка і харэаграфія — Дзіяна Юрчанка.

Пераклад п'есы на беларускую мову — Васіль Ткачоў.

Дзейныя асобы і выканаўцы:

Ён — Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Яна — Святлана Жукоўская;

Танцор — Ілля Блыкін / Аляксандр Пачкаеў;

Танцорка — Надзея Радзімава / Дар’я Французава.

  • Год: 2020
  • Длительность: 1 ч 15 мин
  • Стоимость билетов:

    25,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Организатор:

    ГУ «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа»‎

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Видео

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie