24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Усе мышы любяць сыр»

вс, 19 апреля
Описание

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур’ёзная перашкода: Фружы — белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.

Спектакль «Усе мышы любяць сыр» пастаўлены па п'есе выдатнага венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, аўтара казкі «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.

Пастаноўка — Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Сцэнаграфія і касцюмы — Святлана Макаранка.

Музыка і музычнае афармленне — Аляксандр Крыштафовіч.

Пераклад на беларускую мову — Пётр Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Дзейныя асобы і выканаўцы: Шэрыя мышы — Лідзі: Валянціна Багданава; Мартан: Вадзім Асвяцінскі; Шома: Міхаіл Асанаў / Раман Волат; Белыя мышы — Альбін: Міхаіл Асанаў / Ілля Блыкін / Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны; Віялета: Ніна Обухава; Фружы: Святлана Сухадолава / Алёна Меркушава; Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка: Ульяна Ацясава / Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова.

  • Год: 2020
  • Длительность: 1 ч
  • Стоимость билетов:

    10,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    ГУ «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа»‎

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie