Далёка-далёка на Поўначы ў вастраверхіх чумах жывуць людзі, якія па некалькі месяцаў не бачаць сонца. Доўгай зімовай ноччу яны распавядаюць адно аднаму сумныя і вясёлыя гісторыі.
Напрыклад, пра белага мядзведзіка Умку, што сустракае сваё першае сонца і знаёміцца з незвычайнымі мядзведзямі, у якіх на носе не расце поўсць, а футра лёгка здымаецца і гэтаксама ж лёгка апранаецца. Ці зможа маленькі мядзведзь пасябраваць з маленькім чалавекам і што атрымаецца з іх незвычайнай прыхільнасці?
Лірычна-пяшчотная гісторыя пра спазнанне свету, цікаўнасць і дабрыню не пакіне абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.
Узнагароды: Х Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Мінск 2017 г. — Дыплом фестывалю.
Прэм'ера — 02.2016.
Акцёры:
Дар'я Зімніцкая (Умка)
Ганна Сцепанец (Мама-мядзведзіца)
Наталля Гайдук (Цімка)
Яўген Гусеў (Ненцы, Шаманы)
Сцяпан Малашкевіч (Ненцы, Шаманы)
Кірыл Баброўскі (Ненцы, Шаманы)