Добрая гісторыя для ўсёй сям’і на 2-е дзеі.
Прэм’ера — 4 красавіка 2026 года.
Пастаноўка Канстанціна Ганчарова.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Мастак па святле Давід Нураліеў.
Пераклад п’есы на беларускую мову Алеся Замкоўскага.
Многія мараць пра сапраўдную добрую сям’ю, утульную дамашнюю атмасферу…
У цёткі Пашы па мянушцы Вялікая не атрымліваюцца цёплыя адносіны з сынам Пецем і ягонай жонкай. Затое да яе туляцца каты, якія таксама хочуць адчуваць сябе патрэбнымі, блізкімі для каго-небудзь, няхай і не адразу прызнаюцца ў гэтым. Разважлівы Аднавокі, вечна галодны Худы, меланхалічны Рыжы, наіўная Новенькая… Адзінокая жанчына і яе хвастатыя сябры праходзяць многія выпрабаванні, каб зразумець, што такое шчырая любоў адно да аднаго. Яны могуць пераадольваць розныя перашкоды, ствараць неверагодныя цуды і нават перамагчы саму прыроду, каб толькі захаваць сваю незвычайную сям’ю.
Наш спектакль, дзе пераплятаюцца пачуцці, ажываюць дрэвы і машыны, будзе зразумелы розным пакаленням. Артысты раскажуць гледачам, што ўсе істоты маюць права любіць і быць любімымі, а з любой складанай сітуацыі выратаваць можа толькі любоў.
У спектаклі занятыя: Святлана Жукоўская / Таццяна Ліхачова, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (Паша Вялікая), Галіна Букаціна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Валянціна Багданава (Паша Маленькая), Антон Бараноўскі / Яўген Бераснеў (Аднавокі), Даніла Катовіч / Дзмітрый Філімоненкаў (Худы), Ілля Блыкін / Аляксандр Пачкаеў (Рыжы), Аліна Астрашаб / Вераніка Малашкевіч / Аксана Сурвіла (Новенькая), Аляксей Анісеня / Міхаіл Асанаў (Пеця, сын Пашы Вялікай), Надзея Радзімава / Крысціна Ульяненка (Маўчыбаба, жонка Пеці), Кірыл Гільгенберг / Аксана Сурвіла (Фордфокус, аўтамабіль Пеці), Алёна Меркушава / Ніна Обухава (Дрэва), Раман Волат / Мікалай Чарных (Міліцыянер).