Бертольт Брэхт.
Тэатральная буфанада па п’есе «Мяшчанскае вяселле».
Жанру буфанады ўласцівы камедыйнасць, гратэск, карыкатурныя вобразы, экспрэсія і элементы пародыі, у тым ліку прыёмы кірмашовага тэатра.
Дзеянне адбываецца ў невялікай кватэры, дзе паспешлівае вяселле становіцца своеасаблівым рытуалам ветлівасці і гасціннасці. Героі імкнуцца выглядаць лепшымі, чым ёсць насамрэч, а жаніх і нявеста ладзяць свята не для сябе, а для гасцей. З кожнай хвілінай прыстойнасць паводзін змяняецца на непрыстойнасць, ветлівасць — на пагарду, а каханне і сямейныя каштоўнасці — на іх ілюзію. Усё гэта пададзена ў іранічна-сатырычным ракурсе.
Калі ўсё жыццё засяроджана толькі на ўладкаванні ўласнага побыту і няма нічога, акрамя жадання стварыць маленькі мяшчанскі свет, адбываецца ўнутраны крах чалавека.
Над спектаклем працавалі:
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы — Міхаіл Лашыцкі;
Музычнае афармленне — Міхаіл Рудак;
Харэаграфія — Ульяна Ацясава;
Пераклад п’есы на беларускую мову і тэксты песень — Алесь Замкоўскі.
Дзейныя асобы і выканаўцы:
Жаніх — Аляксей Анісеня, Міхаіл Асаноў;
Нявеста — Ульяна Ацясава, Святлана Суходолава;
Бацька нявесты — Юрась Цвірка;
Маці жаніха — Валянціна Багданава, Святлана Жукоўская;
Сяброўка нявесты — Раіса Грыбовіч, Таццяна Ліхачова;
Муж сяброўкі нявесты — Генадзь Гайдук, Георгій Лойка;
Сябра жаніха — Антон Бараноўскі, Яўген Бераснеў;
Сястра нявесты — Алёна Меркушава, Аксана Сурвіла;
Малады чалавек — Аляксандр Пачкаеў, Дзмітрый Філімоненкаў, Мікалай Чарных;
Музыка — Антон Бараноўскі, Раман Волот.