24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «‎Вяселле буф»‎

сб, 27 сентября
Описание

Бертольд Брэхт.

Тэатральная буфанада па п'есе «Мяшчанскае вяселле».

Прэм’ера — 27 верасня 2025 года.

Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Міхаіла Лашыцкага.

Музычнае афармленне Міхаіла Рудака.

Харэаграфія Ульяны Ацясавай.

Пераклад п’есы на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

Жанру буфанады, у якім пастаўлены спектакль, характэрныя камедыйнасць, камічнасць і гратэск, карыкатурныя персанажы і экспрэсія, пародыя і прыёмы кірмашовага тэатра. Дзеянне адбываецца ў невялікай кватэры, дзе паспешлівае вяселле з’яўляецца своеасаблівым рытуалам ветлівасці і гасціннасці. Героі імкнуцца паказаць сябе лепшнымі, чым ёсць насамрэч, а жаніх і нявеста ладзяць вяселле не для сябе, а для гасцей. З кожнай хвілінай прыстойныя паводзіны гасцей і гаспадароў ператвараюцца ў непрыстойныя, ветлівасць — у пагарду, а каханне і сямейныя каштоўнасці — у пакутніцтва. І ўсё гэта ў іранічна-сатырычным ракурсе.

Кажуць, нельга папракаць чалавека за жаданне наладзіць свой быт, стварыць утульнасць хатняга асяродка. Але калі на гэтым засяроджана ўсё жыццё, калі няма ніводнай ідэі, апрача стварэння маленькага мяшчанскага свету, тады адбываецца ўнутраны крах чалавека. «‎У мяшчанстве столькі інэртнасці, столькі антыжыццёвага, што яно само сябе знішчае, — адзначае рэжысёр і мастак спектакля Міхаіл Лашыцкі. — І ў фінале спектакля з прыпудранасці, з прыгладжанасці вылязуць смешныя, іранічныя пачвары, якія разбураць усё навокал».

  • Год: 2025
  • Стоимость билетов:

    25,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie