Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «‎Гісторыя кахання»‎

ср, 03 июня
Описание

Эрык Сігал.

Меладрама ў 2-х дзеях паводле аднайменнай аповесці.

У цэнтры падзей — кранальнае і трагічнае каханне Олівера Бэрэта да Джэніфер Кавілеры. Ён — паспяховы студэнт Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна — дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая навучэнка музычнага каледжа, разумная і наравістая. На іх шляху ўзнікаюць перашкоды: нязгода бацькі Олівера на шлюб, матэрыяльныя цяжкасці… Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакае наперадзе.

Гэта гісторыя пра каханне — шчырае і сапраўднае. Пра спачуванне, разуменне і падтрымку блізкага чалавека, пра здольнасць ахвяраваць дзеля высокага пачуцця. Твор, напісаны ў 70-я гады XX стагоддзя, гучыць актуальна і сёння, калі ў адносінах людзей становіцца больш разліку, але жаданне сапраўдных пачуццяў нікуды не знікае.

Над спектаклем працавалі:

Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне — Юрый Пахомаў;

Сцэнаграфія і касцюмы — Андрэй Пронін;

Харэаграфія — Дзіяна Юрчанка;

Пераклад на беларускую мову — Святлана Дашкевіч.

Дзейныя асобы і выканаўцы:

Олівер Бэрэт — Дзмітрый Філімоненкаў;

Джэніфер Кавілеры — Дар’я Французава;

Бацька Олівера — Генадзь Гайдук, Георгій Лойка;

Элісан, маці Олівера — Галіна Букаціна;

Філ Кавілеры, бацька Джэніфер — Вячаслаў Грушоў, Юрась Цвірка;

Райманд Стрэтан, сябар Олівера — Антон Бараноўскі, Ілля Блыкін, Цімур Жусупаў;

Прыяцель у інтэрнаце — Аляксей Анісеня, Антон Бараноўскі;

Флорэнс, служанка — Надзея Радзімава, Святлана Сухадолава;

Дырэктар каледжа — Святлана Жукоўская, Таццяна Ліхачова;

Дзяўчына ў бібліятэцы — Алёна Меркушава;

Капелан у царкве — Вадзім Асвяцінскі;

Доктар — Яўген Бераснеў, Цімур Жусупаў;

Медсястра — Ульяна Ацясава, Алёна Меркушава, Аксана Сурвіла, Крысціна Ульяненка;

Танцорка — Ульяна Ацясава.

  • Год: 2021
  • Длительность: 1 ч 40 мин с антрактом
  • Стоимость билетов:

    25,00 — 27,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    Государственное учреждение «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа»

    УНП 300203648

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie