Гісторыі спектакля — быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя іроніяй і гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і выразнасцю вобразаў. Героі Чэхава — звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.
«Пра шкоду тытуню»
Іван Іванавіч Нюхін — муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.
«Юбілей»
Юбілей банка — справа адказная. Але пакуль адны, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна з’яўляюцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?
«Прапанова»
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, узмоцненая спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.
Пастаноўка і музычнае афармленне Юрыя Пахомава, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі;
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура;
Пераклад п’ес і песень на беларускую мову Алеся Замкоўскага.
Дзейныя асобы і выканаўцы:
Іван Іванавіч Нюхін — Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны;
Андрэй Андрэевіч Шыпучын, старшыня кіраўніцтва банка — Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;
Таццяна Аляксееўна, ягоная жонка — Ульяна Ацясава / Алена Шарэпчанка;
Кузьма Мікалаевіч Хірын, бухгалтар банка — Яўген Бераснёў;
Настасся Фёдараўна Мярчуткіна — Раіса Грыбовіч;
Службоўцы банка — Вадзім Асвяцінскі, Ілля Блыкін, Раман Волат;
Сцяпан Сцяпанавіч Чубукоў, памешчык — Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;
Наталля Сцяпанаўна, ягоная дачка — Вікторыя Шамардзіна;
Іван Васільевіч Ломаў, памешчык — Раман Волат / Цімур Жусупаў.