Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам»

сб, 13 июня
Описание

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў жывыя, выразныя вобразы, якія не пакідаюць чытача абыякавым.

Гэта аповесць, у якой з іроніяй і саркастычным адценнем узнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, а тэма сталення набывае абрысы сюррэалістычнага гумару.

Кніга атрымала шырокі рэзананс на расійскім кніжным рынку і набыла культавы статус.

Яе тыраж склаў больш за паўмільёна экземпляраў, і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м — на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час — гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывём зараз. «Калі ты не можаш нешта змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю — як мінімум, на хвалю імкнення да светлага і гарманічнага, да годнага ў штодзённасці, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».

Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу — гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяў жыцця больш уважліва і аналітычна.

Аповесць Паўла Санаева — аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства павінна быць светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Пастаноўка і інсцэніроўка Валерыя Анісенкі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура.

Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла Лавіцкага.

Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

Мастак па святле Яўгена Куляшова.

Пераклад інсцэніроўкі на беларускую мову Пятра Ламана, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Дзейныя асобы і выканаўцы:

Саша — Антон Бараноўскі / Яўген Бераснёў;

Бабуля — Валянціна Багданава;

Дзед — Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Лёша — Вадзім Асвяцінскі / Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны;

Мама — Ніна Обухова;

Толя — Міхаіл Асанаў / Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Галіна Сяргееўна — Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова;

Тоня — Святлана Сухадолава.

  • Год: 2013
  • Длительность: 2 ч 20 мин с антрактом
  • Стоимость билетов:

    25,00 — 27,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    Государственное учреждение «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа»

    УНП 300203648

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie