Гісторыя жыцця.
Спектакль «Еўфрасіння Полацкая. Святыя літары» прысвечаны адной з самых вядомых заступніц беларускай зямлі. Святой ігуменні Еўфрасінні Полацкай.
Святыя літары з'явіліся Еўфрасінні са старонак Святога Пісання, правядуць гераіню па асноўных вехах яе жыццёвага шляху.
«Еўфрасіння Полацкая. Святыя літары» спектакль пра веру, служэнне і цуд духоўнага подзвігу, пра культурную спадчыну, ідэалы і каштоўнасці беларускага народа.
Дзеючыя асобы:
– Пархач Раман (Вяшчальнік, Анёл);
– Палянскі Андрэй (Глашатай, Лазар);
– Тэсля Юрый (Глашатай, Біскуп Ілля);
– Верста Лілія (Чытальнік, Еўфрасіння, княгіня Сафія);
– Паляшэнка Алена (Чытальнік, Еўфрасіння);
– Чарвякоўская Марта (Чытальнік, Еўфрасіння, Прадслава, Градзіслава);
– Симаненка Аліна (Чытальнік, Еўфрасіння);
– Віркоўскі Данііл (Апавядальнік).