24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Фанцікі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Рэй Куні

Камедыя на 2-е дзеі

па п’есе «Смешныя грошы»

Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Семсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем — і вырашае ўзяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць — і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!

Рэй Куні — вядомы брытанскі драматург і актор. Аўтар больш за 20 п'ес, многія з якіх шырока ідуць у тэатрах усяго свету. У 1983 годзе Куні заснаваў у Лондане свой Тэатр камедыі і стаў яго мастацкім кіраўніком. Менавіта тут пастаўленыя яго п'есы «Смешныя грошы», «№13», «Гульня жарсці», «Рабаванне», «Калі мы жанатыя», «Глядзі, як яны бягуць». Камедыя была і застаецца жанрам, прывабным для гледача, таму нястачы ва ўвазе публікі ў тэатра не было.

Новы спектакль «Фанцікі» — праз феерверк абсурдна смешных сітуацый — пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.

Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Міхаіла Рудака.

Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Міхась Мірановіч.

Асістэнт рэжысёра Святлана Дашкевіч.

У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў (Генры Перкінс), Ульяна Ацясава / Паліна Крашэўская (Джэйн Перкінс), Антон Бараноўскі / Дзмітрый Каваленка (Віктар Джонсан), Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна (Бэці Джонсан), Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка (Біл), Уладзіслаў Жураўлёў / Максім Ратомскі (Дэвенпорт), Аляксей Анісеня / Ілля Блыкін (Слэйтан).

  • Год: 2023
  • Стоимость билетов:

    25,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    ГУ «Национальный академический драматический театр им. Якуба Коласа»

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie