Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Доктар філасофіі»

пт, 19 июня
Описание

Браніслаў Нушыч.

Жывата Цвіёвіч — чалавек хоць і заможны, але па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака ён пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…

У сям’і Цвіёвічых рыхтуецца вяселле сына з багатай нявестай. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным. Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з’яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулка запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю…

Чым закончыцца гэтая заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.

Дзеянне адбываецца ў Бялградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.

«Доктар філасофіі» — адна з камедый Браніслава Нушыча (1864–1938), класіка сербскай драматургіі канца XIX — першай паловы XX стагоддзя, сцэнічныя творы якога і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай папулярнасцю і з поспехам ідуць у многіх тэатрах.

Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаяў.

Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макарэнка.

Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

Пластыка Дзіяны Юрчанкі.

Пераклад п’есы на беларускую мову Пятра Ламана, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Дзейныя асобы і выканаўцы:

Жывата Цвіёвіч — Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны;

Мара Цвіёвіч — Таццяна Ліхачова, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;

Міладад Цвіёвіч — Дзмітрый Філіманенка;

Благае — Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Слаўка — Ульяна Ацясава;

Велімір — Яўген Бераснёў;

Клара — Святлана Сухадолава / Крысціна Ульяненка;

Спадарыня Спасоевіч — Галіна Букаціна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;

Спадарыня Проціч — Ніна Обухава;

Спадарыня Драга — Святлана Жукоўская;

Прафесар Райсер — Вадзім Асвяцінскі / Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Сойка — Вікторыя Шамардзіна;

Сіма, муж Сойкі — Пятро Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Марыца — Аксана Сурвіла / Алёна Меркушава;

Юнакі — Аляксей Анісеня, Дзмітрый Філіманенка.

  • Год: 2017
  • Длительность: 2 ч 10 мин с антрактом
  • Стоимость билетов:

    25,00 — 27,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Организатор:

    Государственное учреждение «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа»

    УНП 300203648

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie