24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Камень дурасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сумесная пастаноўка Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Аўтар: Канстанцін Сцешык
Рэжысёр: Дзмітрый Зімін
Мастак: Алена Ігруша
Кампазітар: Аляксандр Сітнікаў
Пераклад: Марыя Пушкіна

Прэм’ера: 26 сакавіка 2022 года

Папулярным сюжэтам у карцінах нідэрландскіх мастакоў Сярэднявечча з’яўлялася «выдаленне каменя дурасці», згодна з якім хірург нібыта вылечвае пацыента ад дурасці. У галандскай жа мове «выразаць камень» азначае падмануць, таму дзеянне на карцінах нагадвае больш шарлатанства, чым сапраўдную хірургічную аперацыю.

Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. Пазбавіўшыся свайго «каменя дурасці», галоўны герой Раман пачынае востра адчуваць бессэнсоўнасць таго, што адбываецца ў яго жыцці і навокал. Здаецца, так было заўсёды: блізкія, што падманваюць сябе, прапаведуючы чужыя ім «правілы жыцця», пустыя сустрэчы, размовы. Толькі цяпер гэта стала больш відавочным і невыносным.

Чым для Рамана з’явіцца «камень дурасці»? І ці толькі ў негатыўным кантэксце магчыма яго прачытанне?

Ролі выконваюць:

Раман – Максім Брагінец

Марына – Ганна Семяняка

Марат – Дзмітрый Давідовіч

Саша – Максім Паніматчанка

Маці – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева

Бацька – Віктар Багушэвіч

Аксана – Вераніка Буслаева

Алег – Максім Карасцялёў, Арцём Курэнь

Медперсанал – Уладзіслаў Віленчыц, Аляксандр Ніканенка

  • Длительность: 1 г. 20 хв. без антракту
  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно