24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум
Інсцэніроўка: Сяргей Кавалёў
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч, Сяргей Ашуха
Кампазітар: Віктар Кісцень
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Харэограф: Вольга Скварцова
Стварэнне плаката: Кацярына Сімановіч

Інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі – усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынаецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над любай Айчынай. У канфлікце рэальнасці і непраяўленага свету разгортваюцца падзеі на Купалаўскай сцэне. 

 

Звяртаем увагу, што квіткі ў дзень спектакля можна набыць толькі праз касы тэатра.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2019
  • Стоимость билетов:

    11,00 — 28,00 руб.

  • Точки продаж:

    - падземны пераход каля ГУМа; +375 17 327 32 44
    - вул.Энгельса,7а; +375 17 327 17 17
    - падземны пераход ст.м. «Інстытут культуры»; +375 17 207 83 45
    - ГЦ «Няміга-3»; +375 29 762 64 66
    - ГЦ «Каменная горка»; +375 29 666 83 85 

  • Возрастное ограничение: 16+
Отзывы
25 января 2020 в 21:25

Я далек от театральной критики, но, при всем уважении к репертуару Купаловского, после "Шляхцица..." решил написать отзыв. Ни, что не предвещало такой пустоты. Смысла нет. Сюжета нет. Как в телесериале, что-то высасывают из пальца до тех пор пока это возможно, а потом пришла фея, все за одну минуту разрулила, поклон, занавес, очередь за курткой.
Возможно, это можно было бы хоть как-то воспринять на другой сцене, но для чего это Купаловскому? Не понятно
К игре актеров претензий никаких.

07 августа 2019 в 12:36

А вось у мяне пасля прэм'еры самыя добрыя ўражанні. Прызнаюся, я не чакала, што мне настолькі ўсё спадабаецца.
А вось прачытаўшы крытычныя артыкулы і каментарыі на спектакль, узнікла адчуванне, што ўсе згаварыліся супраць рэжысёра. Між тым, і тыя ж крытыкі, безумоўна, у курсе, што "камандуе парадам": задае тон, настрой, пагаджаецца або не і на (таленавітую!) сцэнаграфію, і на музыку, абірае (супер!)акцёраў, "шліфуе" рэплікі, — МЕНАВІТА РЭЖЫСЁР, сябры мае!!
Да таго ж, шаноўныя крытыкі, калі вы пішаце рэцэнзіі, то дзе прафесійны разбор? Дзе вызначэнне жанру хаця б? А то атрымліваецца суцэльнае выясненне адносінаў, а па сутнасці — НІЧОГА.

07 августа 2019 в 12:12

Дзялюся, у сваю чаргу, уласнымі крытычнымі заўвагамі і ўражаннямі.
З артыкула ў артыкул пераходзяць імёны выдатных акцёраў, сцэнографаў, харэографа, кампазітара. Імі захапляюцца, некаму прадракаюць зорную будучыню. У той жа час прафесійныя гледачы наракаюць на тое, што няма ў пастаноўцы рэжысёрскай работы. Такая заява выклікае здзіўленне. Калі б так напісаў просты глядач, то можна было б зрабіць скідку. Аднак профі ўсё ж павінны разумець тонкасці працэсу стварэння спектакля, яго “кухню”. Па-першае, хто як не рэжысёр сабраў гэтых таленавітых людзей, хто задаваў накірунак на матэрыялізацыю сваіх задум?.. Думаю, што гэта закулісная справа далёка не лёгкая. У інтэрпрэтацыі ж абазнаных, прафесійных гледачоў, што дзіўна, галоўны творца, які даваў згоду на ўсё, што адбывалася на сцэне і выклікала захапленне гледачоў: на тыя ж дэталі касцюмаў, на асвятленне, афармленне сцэны, колеры, жэсты, кожны гук, — нібыта адсутнічае. Робяць справу ўсе, але толькі не рэжысёр — так можа быць?..

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно