24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Ці добра быць суслікам?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Ці добра быць суслікам?» — даведаюцца дзеткі падчас гульні-спектакля 18 чэрвеня

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на прэм’еру спектакля для дзяцей «Ці добра быць суслікам?», якая адбудзецца 18 чэрвеня ў Мінску.

Наш спектакль — не проста пастаноўка, а яшчэ і гульня. Дзеці не толькі даведаюцца пра дзівосы і пераўтварэнні, якія могуць адбыцца ў школе, але і самі паўдзельнічаюць у іх. Задумаюцца пра тое, што можа атрымацца калі не слухаць настаўніка. Што рабіць у той ці іншай сітуацыі, а галоўнае — навошта? А яшчэ маленькіх наведнікаў чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы ды прыемныя сюрпрызы!

І гэта не ўсё! Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя размалёўкі «Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках». Гэта яркая маляванка з сучаснымі вясёлымі карцінкамі, якія на даступнай дзецям мове тлумачыць сур'ёзныя рэчы. Лёгкі сюжэт, блізкія дзецям вобразы, цікавыя малюнкі з дробнымі дэталямі ператвораць знаёмства з такой важнай тэмай, як правы чалавека, у цікавую гульню. Кожны маленькі наведнік атрымае асобнік размалёўкі бясплатна.

Дзе: Камп’ютарная акадэмія «ШАГ» (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, трэці паверх, канферэнц-зала)
Калі: 18 чэрвеня (чацвер), 18:30
Уваход вольны. Падзея ў Facebook

Спектакль і прэзентацыя адбудуцца ў межах праекта «Маё права».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно