24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

ГэтаМЫ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Незалежны тэатральны праект ГЭТАМЫ

Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)
Аўтар: Андрусь Горват (паводле кнігі “Радзіва “Прудок”)
Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі
Прадзюсар: Марына Дашук

У Культ. цэнтры «Корпус» адбудуцца апошнія паказы спектакля ГЭТАМЫ ў тэатральным сезоне 2019/2020.
ГЭТАМЫ ў сувязі з вельмі прыемнымі падзеямі ў жыцці акцёраў сыходзіць у адпачынак і вернецца на сцэну ў новым сезоне 2020/2021!

Хто яшчэ не бачыў спектакля, запрашаем! 

Хто бачыў, будзем вельмі рады пабачыць зноў!

ГЭТАМЫ - гэта «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата ў беларуска-ўкраінскай версіі ўкраінскага рэжысёра Стаса Жыркова і групы беларускіх акцёраў.

«Радзіва Прудок» Андрэя Горвата - адзін з галоўных беларускіх літаратурных бестсэлераў апошніх гадоў. 

Стас Жыркоў - адзін з найярчэйшых ўкраінскіх рэжысёраў новай хвалі, Заслужаны артыст Украіны, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатра на левым беразе Дняпра.

Спектакль Жыркова - гэта ІНШАЕ прачытанне кнігі Горвата. Эмацыянальнае і дынамічнае - аж да крыку. І больш акцэнтаваны на тое, што Горват і яго героі - ГЭТА ўсе МЫ.

Прэм'ера спектакля ГЭТАМЫ адбылася ў кастрычніку 2018г. і за гэты час спектакль убачылі гледачы Мінска, Магілёва, Брэста, Бабруйска і Крынак (Польшча). 

Спектакль прыняў таксама ўдзел у міжнародных тэатральных фестывалях: 
- M@rt.Kontakt2029 (Магілеў) 
- TeART2019 (Мінск)
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі (Бабруйск) 
- XXTrialog 2019 (Крынкі, Польшча).
- І атрымаў узнагароды за лепшы акцёрскі ансамбль і за паспяховае прадзюсіраванне.

ГЭТАМЫ чакае цябе!

І далучайцеся да нас:

ГЭТАМЫ Фэйсбук
facebook.com/theaterprojectgetamy

ГЭТАМЫ Інстаграм
instagram.com/getamy_by_ua

Выкарыстоўвайце налепкі ў TELRGRAM
t.me/addstickers/getamy

Глядзіце пра нас відэа на youtubе
youtube.com
youtu.be
youtube.com

Квіткі можна набыць тут:
bezkassira.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Стас Жирков
  • В ролях: Андрей Новик, Антон Жуков, Василий Бойдак, Дарья Новик, Дмитрий Давидович, Илья Ясинский, Мікалай Стонька
  • Длительность: 1 час без антракта
  • Стоимость билетов:

    18,00 руб.

  • Точки продаж:

    - bezkassira.by

  • Возрастное ограничение: 0+

Видео

Кадры

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно