24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Кропкі на часавай восі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзмітрый Багаслаўскі 
гісторыя ў фотаздымках

Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Траяновіч
Мастак-пастаноўшчык: Валянціна Праўдзіна
Харэограф: Валерый Султанаў
Мастак па святле: Анжаліка Лазаковіч

Прэм'ера – адбылася 10 кастрычніка 2017 года

Спектакль “Кропкі на часавай восі” створаны паводле п’есы, у аснове якой ляжаць дакументальныя фотаздымкі з падборкі “40 найлепшых фотаздымкаў за 100 гадоў”. Ён складаецца з васьмі навэл, не звязаных між сабой сюжэтамі або героямі, але аб’яднаных агульнай ідэяй веры ў чалавека, у асэнсаванасць і прыгажосць яго існавання на гэтай зямлі. У кожнага чалавека на здымку свая гісторыя, свой лёс: мёртвыя становяцца жывымі, тыя, хто прыехаў забіваць, паварочваюць назад, хто ведае, што іх чакае смерць, усё роўна ідуць наперад, спустошаныя знаходзяць надзею, згубіўшыя ўсё раптам адчуваюць сябе шчаслівымі… Усё гэта таму, што ў кожным з нас, нягледзячы ні на што, жыве любоў да жыцця, да людзей. І толькі дзякуючы такой любові, мы здольныя перамагчы цемру.

Галоўныя ролі выконваюць: Аляксандр Парфяновіч, Ала Грахава, Ігар Бурак, Сяргей Баброўнік, Павел Мікулік, Вольга Матвеева, Вадзім Бабініч, Павел Хаджаеў, Вольга Гурына, Яўгенія Брагіна, Арцём Чарнабылаў, Марыя Дарагабед, Аляксандр Ціханаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно