24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў партнёрстве з кампазітарам і сцэнарыстам Раманам Арловым распачынаюць тэатральна-музычны праект «Неверагодныя прыгоды літары “Ў”» са спектаклямі «Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла», «Як літара “Ў” уратавала Каляды» і «Як літара “Ў” Вясну гукала», якія будуць праходзіць падчас школьных канікул.

Сюжэты спектакляў, героі якіх жыхары Чароўнага Бору Воўк, Каза, Жыжаль, Лёля, Ярыла, Зюзя, Марана, Буслік, Стаўры і Гаўры, складаюцца з аўтарскіх дзіцячых казак, перакладзеных у песні, сярод якіх: «Чароўны бор», «Хіп-хап Бусліка», «Марана супраць літары “Ў”», «Ляцім мы вясну вызваляць», «Ярыла-сонца» і інш.

На восеньскіх канікулах, з 1 па 9 лістапада 2019 г., літара «Ў» завітае ў Музей гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем на спектакль «Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла».

Папярэдні запіс абавязковы!

Расклад спектакляў:
1, 4 і 8 лістапада — 10.00, 11.30
2 і 9 лістапада — 11.00, 13.00, 15.00
5 лістапада — 10.00, 11.30
6 лістапада — 10.00, 11.30

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)

Кошт: 10,00 руб.

Тэл. для папярэдняга запісу: (17) 334 56 21

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    10,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно