24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Ціхі шэпат сыходзячых крокаў. Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галоўны герой Аляксандр на пэўным этапе свайго жыцця (псіхолагі называюць гэты перыяд крызісам сярэдняга ўзросту) хоча атрымаць адказ на важнае для яго пытанне – ці любіў яго бацька пры жыцці. Жаданне знайсці адказ узмацняецца дакучлівымі снамі, у якіх тата кожны раз настойліва просіць сына пачысціць студню, бо ў каламутнай вадзе нічога не знойдзеш. Каб разабрацца ў прычынах начных кашмараў, Аляксандр звяртаецца да экстрасэнса.

Да таго ж лёс пасылае галоўнаму герою новае выпрабаванне – родныя сёстры вырашылі прадаць бацькоўскі дом і ўжо знайшлі пакупніка. Усе яны выраслі ў гэтым доме, а Аляксандр жыве тут і цяпер. Яму дорагі пахі і фотаздымкі, шкада рыпучых падлог і старых шпалер, а ў кладоўцы захавалася матуліна абрыкосавае варэнне. Здаецца, што паветра ў доме прасякнута бацькоўскім цяплом і прыемнымі ўспамінамі дзяцінства. І вось усе героі збіраюцца на сямейную раду, каб прыняць канчатковае рашэнне…

«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – п'еса, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю з развіццём дзеяння сціраецца канчаткова. Амаль кожная сцэна, успрымаемая як сапраўдная, у выніку аказваецца фікцыяй. І гэтая рэальная нерэальнасць прыводзіць гледача ў свет складаных чалавечых узаемаадносін.

Падрабязней па ссылке: afisha.relax.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Точки продаж:

    Каса тэатра: +375 17 385 97 51
    1.05 па 30.09 пн.-сб. з 14:00 да 19:00
    З 1.10 па 30.04 аўт.-нядз. з 14:00 да 19:00
    Браніраванне квіткоў: +375 17 385 97 51+375 29 154 04 44
    Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно