24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Смяротны нумар

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Балаган у 2-х частках

Алег Антонаў

Пераклад, пастаноўка і сцэнаграфія – Міхась Краснабаеў.
Мастак па касцюмах – Святлана Макаранка.
Кампазітар – Руслан Стаброўскі.
Відэаінсталяцыі – Алег Чарняк.
Пастаноўка харэаграфічных і пластычных нумароў – Дзіяна Юрчанка.

На сцэне тэатра – цырк! Але майстру клоўнскага мастацтва нечакана робіца блага. І тут невядома адкуль з’яўляюцца яшчэ чацвёра – Белы і Чорны, Руды і Тоўсты. Хто яны? Насамрэч, толькі часткі Клоўна. Як быццам незалежныя, яны толькі адлюстроўваюць розныя ўвасабленні, пачуцці, перыяды жыцця… Аднак кожны лічыць сябе надзвычай важным і галоўным, і таму хоча зрабіць свой выключны нумар, які моцна прагучыць, зазвініць, выбухне пад купалам цырка!

Канешне, зрабіць можна самастойны нумар. А вось жыць кожнаму сваім жыццём – не. Героі проста нездольныя існаваць паасобку. А каб адбылося сапраўднае мастацкае чараўніцтва, яны павінны аб’яднацца ў адным творцы, у адным вялікім Клоўне. Рэжысёр Міхась Краснабаеў параўноўвае сюжэт спектакля з лёсам акцёра. Каб спектакль жыў, акцёр павінны адмовіцца ад сваёй індывідуальнасці і стаць неад’емнай часткай агульнага відовішча.

У спектаклі «Смяротны нумар» гарманічна спалучаюцца тэатральнае і цыркавое мастацтва. Пластычныя нумары, фокусы, клаўнада, эксцэнтрыка змяняюцца глыбокім псіхалагічным лірызмам, які ўтойваецца пад грымам і маскамі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2016
  • Режиссеры: Міхась Краснабаеў
  • В ролях: Генадзь Гайдук, Раман Салаўёў, Цімур Жусупаў, Яўген Бераснеў, Яўген Лук'янаў
  • Длительность: 1 гадзіна 15 хвілін
  • Стоимость билетов:

    6,00 (60 000) - 6,50 (65 000) руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно