Таццяна Баева
Казка на адну дзею без антракту гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Спектакль на рускай мове.
9+
Пастаноўка – Дзяніс ФЁДАРАЎ
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна КАРВЯКОВА
Прэм'ера – снежань 2015 г.
У казачным каралеўстве рыхтуецца выдатны баль – хітры кароль задумаў зрабіць агледзіны нявест без ведама сына! Лепшыя нявесты вышэйшага свету заказваюць самыя дарагія ўборы і вучацца манерам, каб зачараваць прыгожага прынца. Толькі бедную Папялушку не запрашаюць на агледзіны. Праўда, справаў у яе процьма: прыбраць, пашыць, прыгатаваць, вымыць... Няўжо яе мары аб цудоўным свяце застануцца толькі марамі? Вядома, у Папялушкі знойдуцца добрыя сябры, якія дапамогуць ёй змагацца за сваё шчасце.
У рэжысёра Дзяніса Фёдарава – новы погляд на класічную казку Шарля Перо!
Маляўнічае, яркае шоў падорыць гледачам незвычайнае задавальненне і нават дарослым нагадае, як гэта шыкоўна, верыць у цуды.