24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Калі б у мяне быў дракон

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 сакавіка (субота) а 15-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае дзяцей ад 3 да 9 гадоў і вясёлых дарослых на другі спектакль тэатра «Картонка» «Калі б у мяне быў дракон» (па матывах казак англійскага дзіцячага пісьменніка Дональда Бісэта)

Рэжысёр – Святлана Залеская-Бень
Мастак – Антаніна Слабодчыкава
У спектаклі бяруць удзел: Святлана Залеская-Бень, Зоя Кенько, Арцём Залескі
«Эх! Шкада, што няма ў мяне свайго ўласнага дракона! – Так думала дзяўчынка па імені Сьюзэн. – Тады ніхто і ніколі не пакрыўдзіў бы мяне, а наадварот, усе захацелі б са мной сябраваць». Мара аб уласным драконе так і засталася б марай, калі б не адна акалічнасць. Дрэва, пад якім стаяла Сьюзэн, аказалася чароўным. Намаляваны ёй дракон ажыў. Так пачалася гісторыя пра дзіўнае сяброўства дзяўчынкі і дракона, пра добрую бабулю, пра шкоднасць містэра Сміта, пра разбураны і зноў пабудаваны горад і пра мары, якія часам спраўджваюцца.
Пра гэта і распавядае спектакль «Калі б ў мяне быў цмок», створаны па ўсіх законах хатняга тэатра. Дзеянне разгортваецца на стале, гледачы знаходзяцца на адлегласці выцягнутай рукі, а ўсе героі казкі разам з дэкарацыямі проста змяшчаюцца ў звычайнай кардоннай каробцы.

Тэатр «Картонка» ўтварыўся ў 2011 годзе, жыве любоўю да тэатра лялек і чэрпае натхненне ў традыцыях папяровага настольнага тэатра, тэатра хатняга, тэатра вандроўнага, тэатра малых формаў. «Мы ставім такія спектаклі, якіх нам не хапае ў свеце, ставім выключна для ўласнага задавальнення, якім вельмі рады падзяліць з гледачамі».

Колькасць месцаў абмежавана!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Святлана Залеская-Бень
  • В ролях: Арцём Залескі, Зоя Кенько, Святлана Залеская-Бень
  • Стоимость билетов:

    50 000 рубл. — дарослы
    25 000 руб. — школьны
    Дзеці да 7 гадоў — бясплатнае наведванне

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно