24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Тэатральная каласіяна: парад герояў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вечар да Міжнароднага дня тэатра

25 сакавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца вечар да Міжнароднага дня тэатра «Тэатральная каласіяна: парад герояў».

Якуб Колас – прызнаны класік беларускай літаратуры. Найперш ён вядомы чытачу як празаік і паэт, але і да тэатральнай культуры народны паэт меў самае непасрэднае дачыненне. Наватарства коласаўскай драматургіі, яе актуальнасць, сапраўдная народнасць, шматграннасць характараў герояў, багатая і каларытная мова – усё гэта прыцягвае ўвагу прафесійных і аматарскіх тэатральных калектываў. Беларускія тэатры неаднаразова звярталіся да драматургіі Якуба Коласа.

Па матывах аповесці «Дрыгва» Якуб Колас напісаў п’есу «У пушчах Палесся», якая была пастаўлена БДТ-2 у 1939 годзе, а на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі кампазітар А. Багатыроў стварыў аднайменную оперу. Паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» А. Звонак напісаў драму «Навальніца будзе», на аснове якой у 1958 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску стварыў маштабны сцэнічны твор, а ў 1976 г. гэты ж тэатр паставіў паэтычны спектакль «Сымон-музыка». У 2005 г. да драматычнай паэмы «Сымон-музыка» звярнуўся Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Драматычны тэатр імя Якуба Коласа паводле творчай біяграфіі народнага паэта ў 2000 г. паставіў спектакль «Зямля». Кампазітар Ю. Семяняка стварыў оперу «Новая зямля» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі ў 1980 г.). Мары братоў Міхала і Антося аб «новай зямлі» ўвасобіліся ў спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача ў пастаноўцы «Міхалава зямля».

У парадзе коласаўскіх герояў прымуць удзел акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску – сапраўднага захавальніка тэатральных традыцый Беларусі, які ў 2016 годзе адзначае свой 90-гадовы юбілей. У Коласаў дом на вечар завітаюць народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс, рэжысёр-пастаноўшчык тэатра Міхаіл Краснабаеў, асістэнт рэжысёра тэатра Святлана Дашкевіч, а таксама заслужаны артыст Беларусі Валянцін Салаўёў, які таксама працаваў ў Віцебскім тэатры, а зараз акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У выкананні артыстаў будуць прадстаўлены ўрыўкі са спектакляў па творах класіка беларускай літаратуры. Паэма “Новая зямля” загучыць з вуснаў акцёраў тэатра юнага гледача – Мікалая Леончыка і Івана Шрубейкі. Спецыяльнымі гасцямі імпрэзы стануць дырэктар, мастацкі кіраўнік Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч» Галіна Дзягілева і заслужаны артыст .

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно