24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Дом

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Спектакль Маскоўскага Мастацкага тэатра (МХТ) імя А. П. Чэхава “Дом” пакажуць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 27 і 28 кастрычніка. Гастролі адбудуцца ў рамках двухбаковага пагаднення паміж Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пастаноўка заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Сяргея Пускепаліса ідзе на малой сцэне МХТ ужо тры гады. Па словах рэжысёра атрымаўся спектакль пра надзею, якая не павінна пакідаць чалавека.

Галоўны герой – паспяховы ўрач, паважаны сем’янін, якому для поўнага шчасця не хапае толькі ўласнага дома. Неўзабаве знаходзіць трапны варыянт. Сума патрэбна вялікая, але яе можна сабраць, калі прадаць кватэру ці пазычыць у каго-небудзь грошай. Пачынаюцца хаджэнні па сябрах…

Гісторыя мужчыны сярэдніх гадоў – а менавіта так акрэслены жанр спектакля – пастаўлена па п’есе Яўгена Грышкаўца і Анны Мацісан.

– Я не збіраўся купляць дом, але мяне павезлі паглядзець, я яго ўбачыў і раптам вырашыў – бяру. Я хацеў, каб блізкія мяне адгаварылі ад пакупкі, а ўсе раптам таксама захацелі, каб я купіў дом. Потым усё павісла на валаску, і я зразумеў, што калі пакупкі не адбудзецца, то трэба будзе жыць з адчуваннем, што я гэтага не змог зрабіць, а ўжо палюбіў гэты дом. Так што гэта цалкам дакументальная п’еса, - зазначае драматург Яўген Грышкавец.

У спектаклі задзейнічаныя Ігар Залатавіцкі, Станіслаў Дужнікаў, Ксенія Лаўрова-Глінка, Ала Пакроўская, Вольга Барнет і іншыя.

Маскоўскі Мастацкі тэатр імя А. Чэхава ўзнік у 1987 годзе ў выніку падзела знакамітага МХАТ СССР імя М. Горкага, заснаванага Канстанцінам Станіслаўскім і Уладзімірам Неміровічам-Данчанка ў 1898 годзе. Імя Чэхава носіць з 1989 года і з 2004 года не выкарыстоўвае ў назве слова “акадэмічны”. Зараз пасаду мастацкага кіраўніка і дырэктара тэатра займае народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і РФ Алег Табакоў. Пры тэатры дзейнічае Школа-студыя МХАТ імя Ул. Неміровіча-Данчанка, якой кіруе Ігар Залатавіцкі.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Сергей Пускепалис
  • В ролях: Алла Покровская, Игорь Золотовицкий, Ксения Лаврова-Глинка, Ольга Барнет, Станислав Дужников

Кадры

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно