24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Казачная гісторыя 

Па матывах шведскіх казак

Пастаноўка і музыка Святланы Бень
Сцэнаграфія Алеся Сідарава
Лялькі і касцюмы Ганны Сідаравай

Казачная гісторыя распавядзе пра тое, як аднойчы стары дзівак-вынаходнік атрымаў аднекуль скрыню ад зялёнага гарошка. Цудоўная скрыня змяніла ўсё далейшае жыццё старога. Калі ён адчыніў яе, то пабачыў… кацяня! Маленькі свавольнік парушыў звычайны расклад жыцця не толькі дзядулі, але і яго бурклівага суседа Барсука ды мітуслівых, усім незадаволеных курэй. Аднак вельмі хутка добры стары палюбіў маленькае кацяня і вельмі хваляваўся, калі той аднойчы згубіўся…

Спектакль у іншасказальнай форме распавядае кранальную гісторыю сяброўства дзядулі і ўнука — трошку самотнага гарадскога дзіця, бацькі якога заўжды занятыя. Калі хлопчык і стары зблізіліся, то зразумелі, як добра бавіць час разам: гуляць, чытаць кніжкі, нешта майстраваць. І ў выніку іх агульных намаганняў запрацавала цудоўная машына, пра якую дзядуля марыў усё жыццё.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2014
  • Длительность: 1 гадзіна 15 хвілін
  • Стоимость билетов:

    4,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 21 266 90 77 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно