24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Мне сняцца сны аб Беларусі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9 снежня  на сцэне Малой  залы  Беларускай  дзяржаўнай філармоніі адбудзецца  паэтычны  монаспектакль “Мне сняцца сны аб Беларусі” паводле твораў Янкі Купалы. У спектакль ўвайшлі малавядомыя і ненадрукаваныя пры жыцці паэта вершы, а таксама звесткі з біяграфіі, дакументы, пісьмы, доўгія гады прыхаваныя ад вока чытача ў архівах. Сёння ёсць магчымасць убачыць нашага славутага паэта фігурай сапраўды трагічнай. У спектаклі Купала прадстае не толькі знаным песняром любові да Радзімы, змагаром за яе росквіт, але і паэтам, які  асэнсоўвае сваё адзіноцтва... Разрыў паміж натхнёнымі рэвалюцыйнымі марамі, верай Купалы ў будучыню Беларусі  і тым гвалтоўным, хлуслівым, жахлівым “дзеяннем”, якое адбывалася ў рэальным  жыцці, у рэшце рэшт прывёў паэта да трагічнага завяршэння яго жыцця... Спектакль адкрывае нам не “адшліфаванага” Песняра савецкай эпохі, а паэта, які балюча ўспрымае рэчаіснасць і сваё пакутніцкае двухсэнсоўнае становішча.

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных тэатральных фестываляў Галіна Дзягілева, музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч. 

Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Галина Дягилева
  • Длительность: 1 гадзіна 10 хвілін
  • Стоимость билетов:

    5,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно