24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Кошкі-мышкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сямейны псіхадэтэктыў на 1-у дзею 

Аляксандр Мардань 

Эксперыментальная сцэна 

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі. Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?

Пад час гульні ў «кошкі-мышкі» тры гераіні неаднаразова мяняюцца ролямі. І задаюцца пытаннямі. Ці можна дараваць здраду? І як адрозніць яе ад прадажніцтва? Што пераможа ў выніку: розум ці пачуцці? Ці будзе шчаслівы канец?
«Гісторыя прыдуманая. Супадзенні выпадковыя» — пазначае Аляксандр Мардань пад назвай п'есы. «Ну-ну…» — думаем мы, гледзячы, як хлусяць адна адной сёстры, як плачуць ад шчасця і смяюцца ад болю…
У спектаклі можна заўважыць элементы псіхалагічнай драмы, іранічнай камедыі і нават дэтэктыву… Дарэчы, сам аўтар абазначыў жанр п’есы як скандал без антракта.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2013
  • Режиссеры: Юрый Лізянгевіч
  • В ролях: Тамара Кабяк, Таццяна Ліхачова, Юлія Крашэўская
  • Стоимость билетов:

    6,50 (65 000) руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно