- Длительность: 50 хвілін
-
Стоимость билетов:
4,50 руб.
-
Точки продаж:
У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 21 236 90 77
Спектакль-фантазія, для дарослых
У. Караткевіч
Інсцэніроўка Ганны Сідаравай
Пастаноўка Віктара Клімчука
Сцэнаграфія Алеся Сідарава
Лялькі і касцюмы Ганны Сідаравай
Музыка Алены Яўневіч
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка
Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы — часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі — вандроўныя песняры…
Лепшым з такіх музыкаў, які насіў у сваім сэрцы любоў да роднай зямлі і нагадваў людзям аб забытай свабодзе, гонары і радасці, быў скрыпач Алесь Бан-Жвірба. Пашкадаваўшы самаадданае Каханне бескарыслівых Янука і Марты, што ажаніліся, нягледзячы на пагрозу помсты закаханага ў Марту жорсткага Магната, Бан-Жвірба зрабіў немагчымае і выратаваў маладых.
«Калі ты не складзеш такой песні ў гонар Радзімы і волі — шэлег табе цана» нагадвае нам Уладзімір Караткевіч вуснамі Бана-Жвірбы аб сапраўдным прызначэнні не толькі творцы, але і кожнага чалавека.
4,50 руб.
У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 21 236 90 77