25 ліпеня 2013 г. у 18.30 у музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны спектакль «... Я не люблю ... Я люблю!...» па творчасці Уладзіміра Высоцкага.
Выканаўца спектакля - артыст беларускай эстрады, адзін з фундатараў жанру монаспектакля ў эстраднай форме Віктар Сінайскі - прапануе сваё бачанне жыццёвага шляху знакамітага паэта, кампазітара, спевака, акцёра.
Літаратурна-музычны спектакль «... Я не люблю ... Я люблю!...» пятнаццаць разоў з поспехам праходзіў на маскоўскіх сцэнах, а беларускія гледачы ўпершыню маюць магчымасць убачыць яго ў Мінску.
Сардэчна запрашаем!
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете App Store, Google Play, Windows Phone!