24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Тук-тук! Хто там?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Спектакль-музычная рэпетыцыя на 2 дзеі для дзяцей ад 5 год 

Л. Ралчаў

Пастаноўка Віктара Клімчука
Сцэнаграфія Аляксандра Сідарава
Лялькі і касцюмы Ганны Сідаравай
Музыка Алены Яўневіч
Пераклад Людмілы Сіманёнак
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка

У спектаклі «Тук-тук! Хто там?» маленькія гледачы сустрэнуцца з даўно вядомымі героямі казкі «Воўк і сямёра казлянят»: Казой, казлянятамі і Ваўком. Аднак гэты жартаўлівы спектакль моцна адрозніваецца ад той казкі, якую дзеці ўжо ведаюць. У ёй замест семярых у мамы-Казы будзе толькі трое казлянят, а таксама з’явяцца новыя персанажы — Мядзведзь і Мастак-чараўнік. Дый на сцэне будзе панаваць атмасфера заблытанасці і імправізацыі, бо з-за чыйсьці неаханасці адбылася памылка і артысты сабраліся на рэпетыцыю, а не на спектакль. І толькі дзякуючы згуртаванасці, артыстам і героям казкі атрымаецца выправіць усе памылкі.

«Тук-тук! Хто там?» — яркі лёгкі вясёлы спектакль, які здзіўляе з першай хвіліны прагляду. У тым ліку і песнямі пад жывую музыку: артысты прама на сцэне будуць іграць на акардэоне, сінтэзатары, акустычнай і бас-гітары.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2013
  • Режиссеры: Виктор Климчук
  • Длительность: 1 гадзіна 15 хвілін
  • Стоимость билетов:

    4,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 212 36 90 77

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно