24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Арабская ноч

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фуга на пяць галасоў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Янушкевіч
Аўтар п’есы - Роланд Шымельпфеніг
Мастак-пастаноўшчык – Аляксандр Вахрамееў
Кампазітар – Аляксандр Літвіноўскі
Пераклад з нямецкай мовы – Дыяна Даражок

Прэм’ера – 13 сакавіка 2013 года
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін

“Арабская ноч” – гэта таямнічая гісторыя з лёгкім усходнім каларытам, у якой з’ядналіся лёсы пяці малазнаёмых жыхароў сучаснага гарадскога квартала. Усе яны ў спякотны летні вечар воляю лёсу апынуліся ў адным і тым жа шматпавярховым жылым доме, каб перажыць ланцужок непрадказальных падзеяў на мяжы явы і сну.

Медсястра Францішка Дэкэ прыходзіць з працы стомленая, кладзецца на канапу, амаль адразу ж забывае, як правяла дзень, ідзе ў душ, а потым паглыбляецца ў беспрабудны сон. Яе суседка па кватэры арабка Фаціма Мансур толькі гэтага і чакае, каб пазваніць свайму каханку Калілю, з якім так салодка праводзіць вечары, пакуль Францішка спіць. Малады мужчына Петэр Карпаці, якога вельмі вабіць прыгажосць Францішкі, назірае за ёй з вакна суседняга дома. Сантэхнік Ламаер робіць абход па ўсіх паверхах. Але адным вечарам парадак штодзённага рытуалу парушае… вада, якая знікае на восьмым паверсе.

Ролі выконваюць:

Ганс Ламаер — Аляксей Чарнігін, Аляксандр Паўлаў
Фаціма Мансур — Марына Гардзіёнак, Вікторыя Чаўлытка
Францішка Дэке — Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская
Каліль — Сярегей Чуб, Сяргей Рудэня
Петэр Карпаці — Аляксандр Казела, Аляксандр Малчанаў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно