24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Востраў Сахалiн

Описание

Тэатр імя Янкі Купалы
(на малой сцэне КЗ «Мінск», вул. Кастрычніцкая, 5)

Антон Чэхаў
Монаспектакль у адной дзеi паводле аднайменнага твора А.П.Чэхава.

Спектакль «Востраў Сахалін» — першая спроба ажыццявіць на Купалаўскай сцэне запіскі А.Чэхава пасля яго падарожжа на востраў Сахалін, дзе знаходзілася найвялікшая катарга царскай Расіі. Прыняўшы рашэнне паехаць на востраў, пісьменнік хацеў адкрыць вочы грамадству на невядомае ім дагэтуль «месца нясцерпных пакутаў, якiя толькі можа вытрываць вольны альбо паднявольны чалавек». Быт, жудасныя ўмовы пражывання катаржан, бесчалавечныя пакаранні, беззаконнасць, што панавала на катарзе – усё гэта падрабязна апісаў А.Чэхаў, усё гэта моцна паўплывала на творчае станаўленне трыццацігадовага пісьменніка. Ён прыходзіць да высновы, што ў варварскім знішчэнні мільёнаў людзей у турмах і на катаргах вінаватыя не наглядчыкі, а ўсе жыхары тагачаснай імперыі. Шведскі рэжысёр Аляксандр Нордштрэм паставіў гэты цяжкі для тэатра твор у жанры монаспектакля. Выканаўца – малады купалавец Раман Падаляка, мастак – Ганна Мятліцкая, музычнае афармленне Андрэя Сапоненкі. Прэм’ера на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 21 снежня.


Прэм’ера: 21.12.2005

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно