24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спорт

Велаэкскурсія: Мінск-Гарадзішча-Менка-музей «Стары Менск»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Едзем да месца, адкуль пачынаўся старажытны Менск. Гарадзiшча на рацэ Менке - важнейшы археалагiчны помнiк не толькi Мiншчыны, але i Беларусi. Цалкам верагодна, што менавiта тут i знаходзiўся старажытны Менск у той час, калi ён упершыню згадваецца на старонках летапiсу ў 1067 годзе. А памеры гарадзiшча гавораць аб тым, што город тут быў не маленькi.

-Узбярэмся на старажытныя валы важнейшага археалагічнага помніка Міншчыны і Беларусі.
-Наведаем музей з унікальнымі экпанатамі і паслухаем расповяд Глеба Лабадзенкі. Самы дзіўны экспанат музея - найстарэйшая ва Усходняй Еўропе шахматная фiгура - касцяны конь пачатку 11 стагоддзя. Там жа захоўваецца адзiн з самых раннiх знойдзеных у Беларусi крыжоў з выявай распяцця.
- Паслухаем міфы аб Пішчалаўскім замку і пабываем на могілках яго будаўніка.
- Заедзем да крынiц "Памяцi мацi”, крыніцы Усяслава Чарадзея; пакаштуем ваду, паслухаем гiсторыю ўшанавання крынiц як сакральных аб'ектаў.

Працяг каля 5 гадзiн, 20 км.

Кошт: 25 рублёў + 8 рублёў наведванне музея “Стары Менск”.
Магчымы пракат ровараў
Запіс і інфармацыя па тэлефоне +375298535749
Арганізатары mienskbiketour.by
Экскурсавод Надзея Палтаржыцкая
Сустрэча на праспекце Дзяржынскага. (дакладнае месца паведамляеем пасля запісу).

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    25 руб. + 8 руб. наведванне музея «Стары Менск»

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно