24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спорт

Баскетбол. Цмоки-Минск — Гюссинг (Австрия)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Цмокі-Мінск» запрашае на паядынак другой групавой стадыі Кубка ФІБА «Цмокі-Мінск» - «Гюсінг» (Аўстрыя), які адбудзецца 6 студзеня а 19.00 у Палацы Спорту.

«Гюсінг» - дзеючы чэмпіён Аўстрыі, які не збаўляе абаротаў на міжнароднай арэне. У мінулым сезоне ў Еўрачэленджы нашы сённяшнія супернікі дабраліся да стадыі топ-16, запісаўшы ў актыў шэсць перамог па выніках кантынентальнага сезона. Прабіцца ў плэй-оф «рыцары» не змаглі, прапусціўшы ў накаўт-раўнд французскія «Нантэр» з «Ле-Манам», але ўсё роўна прымусілі сябе паважаць. Сёння ў актыве дружыны Маціяса Зольнэра ўжо пяць вікторый (чатыры здабытыя на папярэдняй стадыі) - і перамога ў Мінску можа сур'ёзна павысіць шанцы прадстаўнікоў кантона Бургерланд на кваліфікацыю ў наступны этап з рэкорднымі паказчыкамі.

«Гюсінг» выдатна распараджаецца мячом і разумна - без лішніх рухаў - даводзіць яго да «вялікіх» у трохсекундную зону. Дастаткова ўспомніць, што АЕКу, з якім мы сустрэнемся 13 студзеня на Кіпры, аўстрыйцы 50 балаў з 68 адгрузілі як раз з «фарбы». Таму прысутнасць пад кольцам і ўплыў на абарону Гарэта Штутца ды Івана Мараша сённяшнім вечарам пераацаніць будзе складана.

Акрамя таго, жыццёва важна адрэзаць ад астатняй каманды Энтані Уотса - лідара «рыцараў» па сярэдняй колькасці ачкоў (16,2) і падборам (7,0) за вечар. На ўнутранай арэне амерыканец, можа, выглядае не так яскрава, затое ў міжнародных паядынках ператвараецца ў няўрымслівага «жыўчыка», з якім на папярэдняй стадыі Кубка Еўропы не справіліся ні галандскі «Дэн Бош», ні славенскі «Златарог» - ды яшчэ і французскі «Шалон» намучыўся. Уласна, менавіта ён шмат у чым паўплываў на тое, што «Гюсінг» дагэтуль працягвае барацьбу ў турніры, а таксама ўзначальвае табліцу нацыянальнага першынства, на шэсць ачкоў апярэджваючы бліжэйшага пераследніка.

Нагадваем вам, што заўтрашні матч, а таксама суботні паядынак з талінскім «Калевам» «Цмокі» праводзяць на паркеце сталічнага Палаца Спорту (пр-т Пераможцаў, 11). Службовы ўваход знаходзіцца са зваротнага боку будынка (каля крытага катка).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    35 000 - 100 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно