24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Зімовыя канікулы ў Мастацкім

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Набліжаюцца самыя доўгачаканыя святы – Новы год і Каляды! А гэта значыць, што прыйшоў час запланаваць свой адпачынак і пераканацца ў тым, што зіма – гэта час цудаў, казак і чароўных гісторый. Нацыянальны мастацкі музей запрашае ў госці дзяцей і іх бацькоў і абвяшчае сапраўдныя музейныя канікулы! З 26 снежня 2020 года да 19 лютага 2021 кожны дзень у Мастацкім будзе святочным! Збірайце сваіх самых родных і блізкіх людзей, выбірайце дату, якая падыходзіць менавіта вам, тэлефануйце для запісу і прыходзьце да нас у госці.

Каляндар зімовых канікул у Мастацкім:

Квэст-падарожжа “Прыгода Чароўнай зорачкі ў Мастацкім”.
З 26.12.2020 па 19.01.2021

Запрашаем маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў здзейсніць навагодне-каляднае падарожжа па залах музея. Арганізуйце сабе прагулку ў кампаніі Чароўнай зорачкі і яе сябровак-сняжынак: накіроўвайцеся па пазначаным маршруце, разглядайце ўважліва экспанаты, разгадвайце загадкі і выконвайце заданні. А ў самым канцы квэста не забудзьцеся атрымаць памятны сувенір ад Мастацкага!

Запіс не патрабуецца. Квэсты можна атрымаць у любы рабочы дзень музея ў экскурсійным бюро. Кошт квэста – 3 руб. (аплата ў касе).

Калядныя майстэрні
З 26.12.2020 па 19.01.2021

У межах “Калядных майстэрняў” мы запрашаем маленькіх і дарослых прыхільнікаў наведаць творчыя лакацыі, дзе вас чакаюць размалёўкі на калядныя і навагоднія тэмы, вясёлыя заданні, чароўная варажба на лёс і будучыню. А спецыяльна распрацаваны інфармацыйны буклет дапаможа самым дапытлівым юнакам паглыбіцца ў сакральны свет каляднага абраза “Раство Хрыстова”, напісанага амаль 300 гадоў таму невядомым беларускім майстрам з сяла Латыгава.

Лакацыі даступны для наведванняў у любы рабочы дзень музея і ўваходзяць у кошт уваходнага білета ў музей. А адшукаць іх можна ў нашым новым корпусе.

Канцэрт Музычнай гасцёўні “У гасцях у Казкі”27.12.2020 а 12-й гадзіне

Праграма канцэрта Музычнай гасцёўні “У гасцях у Казкі” дзякуючы чароўнай класічнай музыцы падорыць адчуванне свята і цуду і дзецям, і дарослым. Гледачоў парадуе не толькі ігра на раялі таленавітай піяністкі Таццяны Старчанка, але і казкі, вершы і чароўныя гісторыі ў яе выкананні. Слухачы змогуць адчуць дыханне цудоўнага каляднага свята. А выдатны гук флейты Яўгена Віданава, які стварае непаўторную асаблівую атмасферу, прымусіць перажыць імгненні, якія можна адчуць толькі напярэдадні гэтых казачных дзён адыходзячага года.

Дзівосная музыка будзе чаргавацца з казкамі і легендамі: Папялушка і Дзяўчынка з запалкамі, Арфей і Эўрыдыка і Шэхеразада, Спячая прыгажуня і Шчаўкунчык…

А яшчэ нехта са слухачоў зможа пайграць з музыкантамі на чароўным трохвугольніку, тамбурыне і званочку.

Мы апынемся ў прасторы вялікай музыкі Чайкоўскага, Шапэна, Глюка, Крайслера, Рымскага-Корсакава!

Уваход па білеце ў музей або карце гостя НММ

Інтэрактыўная праграма “Навагодне-калядныя гісторыі ў Мастацкім” 8+
29.12.2020 а 15-й гадзіне
06.01.2020 а 12-й гадзіне

Запіс і ўдакладненне магчымасці правядзення ў іншыя дні па тэл.: +375 17 397-01-63

Падарожнічаючы па музейных залах, мы зможам разам з вамі даведацца пра тое, хто загадаў першым на Русі ўпрыгожваць свае дамы яловымі галінкамі, што за чароўны малаточак выкарыстоўвае ўсходні бог шчасця, як завуць галандскага Дзеда Мароза, які любімы занятак у галандскіх дзяцей зімой, пачуць гісторыю Каляднай зоркі і многае іншае...

А анёл, зроблены сваімі рукамі, стане цудоўным падарункам ці выдатным упрыгожваннем для вашай каляднай ёлачкі.

Кошт праграмы: 8 руб. з удзельніка

Інтэрактыўная экскурсія “Якога колеру зіма?” 8+
28.12.2020 а 12-й гадзіне
29.12.2020 а 12-й гадзіне
04.01.2021 а 15-й гадзіне
06.01.2021 а 14-й гадзіне
10.01.2021 а 12-й гадзіне

Запіс і ўдакладненне магчымасці правядзення ў іншыя дні па тэл.: +375 17 397-01-63

Зімовы час для кожнага з нас складаецца з тысячы маляўнічых фрагментаў – храбусткага снегу, паху ёлкі, весялосці навагодніх святаў, чакання цуду. Інтэрактыўная экскурсія “Якога колеру зіма?” пазнаёміць удзельнікаў з навагодняй палітрай, фарбамі і водарамі зімы на палотнах мастакоў. Яны паглыбяцца ў атмасферу чараўніцтва і казачнасці, узбагацяць свае веды, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі ўсімі любімых навагодніх святаў і Раства.

Кошт: 6 руб. з удзельніка

Да новых святочных музейных сустрэч!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно