Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Новы год. Анталогія свята

20 января — 24 января
27 января — 31 января
3 февраля — 7 февраля
Время работы ср.-вс.: 12:00 — 20:00. пн.,вт.: выходной
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

5,00 руб. / 2,00 руб. (поўны / ільготны)

З 11 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) пачынае работу штогадовы выставачны праект «Новы год. Анталогія свята».

Гэта незвычайная выстава пра ўсё тое, што лічыцца звычайным для Новага года. У яе межах архіўныя фотафакты і сведчанні размяшчаюцца побач з праектамі сучасных беларускіх мастакоў.

У праекце «Снежань. № 12» Алена Данброва даследуе, якім чынам навагоднія традыцыі і стэрэатыпы здаўна захоўваліся і падтрымліваліся праз СМІ. За аснову аўтарка ўзяла выніковыя снежаньскія выпускі часопісаў «Работница» і «Крестьянка» з 1950 па 1965 гады. Да часопісаў дадаюцца старыя фотаздымкі, якія даюць магчымасць больш дэталёва адчуць той час.

Свята абавязкова прадугледжвае асабістую прысутнасць і ўдзел. Часта яно звязана з вяртаннем дадому і ўз’яднаннем з блізкімі. На выставу шляхам адкрытага збору была сабрана значная колькасць фатаграфій з сямейных архіваў: наведвальнікі могуць прасачыць і параўнаць, якімі былі савецкія і постсавецкія навагоднія святкаванні ў другой палове мінулага стагоддзя. Тады, як і цяпер, Новы год ствараў самыя яркія дзіцячыя ўспаміны.

Свята - гэта заўсёды гульня, у якую заўзята «гуляюць» па правілах традыцый і сімвалаў. Праект «Персаніфікацыя селядзечніцы» Юрыя Тарэева, відэа «Дыхай» Аляксандры Салдатавай, карнавальная серыя Віктара Саўчанкі, работы іншых аўтараў, у тым ліку з музейнага збору НЦСМ, даследуюць рытмы і сімвалы свята, а таксама зімовага перыяду ў цэлым. Фотапраекты Альфрэда Мікуса і Віктара Ведзеня прысвечаны адраджэнню ў сучаснай Беларусі старажытнага абраду калядавання.

Выстава будзе цікавай і для дзяцей, якія даведаюцца, напрыклад, што ў сябе ўключае абрад калядавання і чаму ён такі важны для беларусаў, а таксама змогуць памаляваць акурат у выставачнай залі, сярод твораў мастацтва.

2020-ты быў дзіўным годам для ўсяго свету, нам давялося шмат чаго пераацаніць і нанова асэнсаваць. Пачынаем новы год з новымі ідэямі і цікавымі адкрыццямі на выставе ў НЦСМ!

Выставачны праект «Новы год. Анталогія свята» адкрываецца 10 снежня а 17:00 і працягнецца па 7 лютага 2021 года. Сачыце за інфармацыяй пра суправаджальную праграму на сайте ncsm.by і на старонках НЦСМ у сацыяльных сетках.

Куратары выставачнага праекта - Алеся Іназемцава і Вольга Вішнёва.

Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 17 281-74-79
Інфармацыя: +375 17 399-09-79, +375 17 235-03-32

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
cookies Этот сайт использует cookies
Мы используем файлы cookie для запоминания и анализа ваших предпочтений. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов cookie
Понятно