24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Калядная ялінка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Арт Сядзіба» прадстаўляе «Калядныя ялінкі»

Выдатны падарунак на зімовыя святы для вашых дзетак — музычныя беларускамоўныя праграмы «Калядныя ялінкі».

Расклад «Калядных ялінак»:

23, 25 снежня, 7 студзеня — для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў незвычайны інтэрактыўны спектакль, складзены па матывах старадаўніх традыцыйна беларускіх батлеечных сюжэтаў, з выкарыстоўваннем танцаў ды гульняў і, канешне ж, жывой традыцыйнай музыкі.

26, 28, 29 снежня — інтэрактыўны спектакль для дзетак ад сямейнага цэнтра «Клевер».
Тэатральная імпрэза «Куды знікла Каляда?». У незвычайнай камедыйнай форме маленькія беларусы і беларусачкі адправяцца ў казачнае падарожжа! Пазнаёмяцца з цікавымі звычаямі іншых краін. Даведаюцца, дзе ж яшчэ ёсць жывёлы, падобныя да нашых, і чаму яны з'яўляюцца такімі ж паважанымі гасцямі на святах у іншых краінах, як і ў Беларусі. Напрыканцы імпрэзы ўсіх чакае смачны пачастунак.

30 снежня, 5, 6 студзеня — Гульнявая праграма «Чароўныя Калядкі» ад студыі Варгін.
Сустракайце: да вас завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі! А з імі Каза рагата, шэра ды валасатая, Мядзведзь вучоны, які ведае розныя навукі, паказвае цікавыя штукі ды іншыя персанажы традыцыйных беларускіх Каляд. Падчас выступу калектыву можна пачуць старадаўнія спевы ды музыку, прыняць удзел у гульнях ды, канешне ж, патанчыць. Акрамя гэтага кожны ўдзельнік зможа зрабіць сваю асабістую калядную зорачку ды атрымаць сувенір.

Збор гасцей: 12:00.
Працягласць мерапрыемстваў: 60–90 хвілін.
У кошт уваходзіць падарунак для дзіцяці.

Замовіць квіткі можна па тэлефоне:
+375 25 996 93 76
+375 44 769 63 94
або па спасылке

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 25 996 93 76

  • Стоимость:

    Для дзетак: 15,00 руб. (за другога дзіцяці 10,00 руб.)
    Для дарослых: 5,00 руб.

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно