24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Як літара Ў уратавала Каляды

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

30 снежня а 18:00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай — «Як літара Ў уратавала Каляды».

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй?

«Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ — але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа — бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны — наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў», — расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.

Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя — Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.

Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю песнямі з цыкда казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно