24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Каляды

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 снежня  2020 года 
з 15:00 да 16:30

Каляды – адно з найбуйнейшых традыцыйных свят, як у хрысціянскай, так і ў старажытнай традыцыі. Каляды нясуць у сябе глыбокі сакральны сэнс, а таксама жаданне простых людзей адпачыць ад жыццёвых турбот і дадаць добрага настрою ў штодзённае жыццё. 

Калядны цыкл складалі 3 святы: Вялікая, Шчодрая і Посная Куцці (ад назвы кашы, з якой традыцыйна пачаналася святочная вячэра). На працягу двух тыдняў моладзь ладзіла шматлікія забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, рабіліся розныя абрады.

Асобае месца займае абрад калядавання. Калядоўшчыкі хадзілі з «казой», «мядзведзем», «цыганамі», «дзедам і бабкай» і іншымі персанажамі, у якія самі пераапраналіся, рабілі  народны карнавал, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.

Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты, пакрасавацца «на людзях», спявалі, танцавалі, імправізавалі! У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту вы зможаце прыняць удзел у гэтым чаруючым і вясёлым свяце, якое спакон вякоў святкавалі нашы продкі!

Вас чакае:

— паказ традыцыйнага лялечнага тэатра – Батлейкі;
— рэканструкцыя святкавання «Першай, вялікай  куцці»;
— традыцыйны абыход двароў «Калядоўшчыкамі»;
— паказ ценевога тэатра «Вяртэп»;
— зімовыя забавы і гульні;
— частаванне гарбатай з зёлак;
— беларускія народныя танцы и гульні.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

— набыць сувеніры ад народных майстроў на касе музея;
— наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

- для дарослых – 8.00 руб.;
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

— Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
— Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, 170Э, Чыкі; маршрутка №1277.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Для дарослых — 8,00 руб.
    Для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 4,00 руб.
    Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно