24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Як літара Ў Каляды ратавала

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 студзеня Раман Арлоў прадстаўляе феміністычную версію казкі «Як літара Ў Каляды ратавала» для дзяцей і дарослых.

2 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы зноў пабачаць герояў з музычных казак пра літару Ў нескладовае, створаных беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадусарам Раманам Арловым.

Спектакль створаны па матывах каляднай казкі папярэдніх гадоў. Аднак гэтым разам у чароўным бары згубяцца не толькі літары са слова «НАДЫШОЎ»... але і Яська, які разам з Янінкай у папярэдніх калядных пастаноўках шукалі чароўныя літары.

Разумная, маленькая дзяўчынка Янінка, сапраўдная малайчынка, паспрабуе самастойна вырашыць усе жыццевыя цяжкасці, а дапамогуць ёй у гэтым, канешне ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і магчыма нават Ярыла-сонца, які пры дапамозе прамога ўключэння са светлага выраю, дзе Ярыла-сонца зімуе, дасць некалькі карысных парад. А дакладней: як перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі, вызваліць з ледзянога палону літары і выратаваць Каляды.

«Мінула 3 гады, як мы з Віталём Супрановічам правялі першы паказ дзіцячай казкі пра Літару Ў нескладовае. Зараз наш спектакль выглядае значна лепш, чым было ад пачатку. Мы набраліся досведу. З поспехам наведалі Ашмяны, Гродна... Таму, хто быў на нашай казцы тры гады таму, а наступныя паказы прапусціў, прапаную наведаць і зараз. Упэўнены, Вы не расчаруецеся! На жаль, сітуацыя з рэпертуарам для дзяцей на беларускай мове проста катастрафічная. У рэпертуары прыватных кампаній спектакляў для дзяцей практычна няма. Робяць нешта грамадскія ініцыятывы. Нават у Тэатры Юнага Гледача рэкламуюцца актыўна рускамоўныя праграмы для дзетак. Гэта вельмі здзіўляе і непакоіць...» — адзначае Раман Арлоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Возрастное ограничение: 0+
  • Стоимость:

    9,00 — 18,00 руб.

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно