24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Развівальна-забаўляльныя заняткі для дзетак #ДзіцячыКлюб

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 чэрвеня #ДзіцячыКлюб запрашае на дзіцячы інтэрактыўны спектакль «Наступны прыпынак: невядомая галактыка».

Як вы думаеце: мы адны ў сусвеце? Гэтае пытанне хвалюе людзей цягам многіх стагоддзяў. А калі б аднойчы вы сустрэлі незвычайнага прафесара, які запрасіў бы вас адправіцца з ім у касмічнае падарожжа, вы б паляцелі? Калі адказ «так!», то ў нас ёсць добрая навіна, вы можаце сустрэцца з ім ужо зусім хутка! І больш за тое, у вас ёсць магчымасць паляцець у космас на сустрэчу з прыгодамі! 

Гэта будзе незвычайная вандроўка, падчас якой вы сустрэнецеся з іншапланетнікамі, наведаеце некалькі новых планетаў, дапаможаце нашым героям і даведаецеся шмат новага і цікавага! 

Надзявайце свае касмічныя касцюмы ды прыходзьце! (Усе ў касцюмах атрымаюць падаруначкі.) 

Рэгiстрацыя ў гугл-форме.

Калі: 2 чэрвеня. 12:00 і 16:00 (на выбар) 

Уся дадатковая інфармацыя: +375 44 769-63-94.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно