24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Дзіцячы курс «Гэта ён – кардон»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Як з кардону зрабіць свой фантастычны свет? Новы дзіцячы курс “Гэта ён – кардон”

З 18 кастрычніка Дзіцячыя Творчыя Майстэрні  Галерэі сучаснага мастацва «Ў» пачынаюць новы курс для дзяцей 9-14 год, пабудаваны на авалодванні навыкамі дызайна і мадэлявання з кардону.

У кардоннай майстэрні мы ўзброімся пісталетамі і нажамі, але не для бойкі зусім, а для стварэння ўсялякіх аб’ектаў: домікаў, цацак, масак з кардону. Пісталеты будуць з гарачым клеям, а нажы – канцылярскія. 

Кожны занятак стане захапляльнай вандроўкай, якая развівае фантазію і творчае мысленне. Ад ідэі да эскізу і ад эскізу да завершаннага праекту – мы зробімся сведкамі нараджэння ўнікальных прадметаў картоннага дызайну і мадэлявання.  

Першыя 4 занаткі прысвецім дызайну – зможам зрабіць самалёт ці ракету, асвятляльнік ці рамку для люстэрка. Увогуле кажучы, выпрабуем нашу фантазію і канструктарскія здольнасці. 

Наступныя 4 заняткі мы будзем будаваць гарады з кардону. Глянем на будынкі Захі Хадыд і Антоніё Гаўдзі, Хундэрвасера і Мельнікава, ле Карбузье і Міс ван дэр Роэ. Самі зможам стварыць  Вавілонскую вежу або Калізей, лялечны домік або паркоўку. 

Курс вядзе мастак Bazinato, які ў сваёй творчасці вельмі часта выкарыстоўвае экалагічныя матэрыялы, у тым ліку – кардон. 

«Дзіцячыя Творчыя Майстэрні» – праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ад 7 да 14 гадоў, асноўная задача якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі,  дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. «Дзіцячыя Творчыя Майстэрні» існуюць 4 гады. За гэты час было створана пяць паўнавартасных курсаў для дзетак і восем тэматычных фестываляў.

Кожную нядзелю 14.00 – 15.30
Заняткі платныя
Запісацца таксама можна тут:
https://www.facebook.com/Majsterni 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    150 000 руб. одно занятие

  • Инфолиния:

    +375 33 303 59 60

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно