24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Дзіцячы экалагічны фестываль «Зялёны weekend»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 чэрвеня у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца пяты штогадовы эка-фестываль творчасці і развіцця “Зялёны Weekend”. У гэтым годзе фэст прысвечаны тэме урбанізма. Галоўнае пытанне уікенду - “Горад для чалавека ці чалавек для горада?”. Разам у гульнёвай і творчай манеры мы паспрабуем знайсці адказ, як зрабіць наш горад і сваё жыццё ў ім больш прыемным, эка-прыязным і поўным творчых і яскравых момантаў. Фэст арганізаваны “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі”, установай “Эка-Майстэрні” (“Дзіцячыя экалагічныя майстэрні”), таварыствам “Зялёная сетка” супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы іншых арганізацыяў.

Новай фішкай Зялёнага weekend стане аб’яднанне тэматычных “пунктаў” у маршруты. Гасцям прапануецца прайсці іх цалкам, каб напрыканцы атрымаць прыемны падарунак.

Праходзячы па маршрутах, госці пазнаёмяцца з прадстаўнікамі розных урбан-інітыятыў: “Гарадскі агарод”, “Гададскі ляснічы”, “Зялёны дазор”, Мінскага роварнага таварыства ды арганізацый “Ахова птушак бацькаўшчыны”, “Экапартнёрства”, паўдзельнічаюць ў квэстах і адукацыйных блоках ад Школы Экалагічнага Актывісту, возьмуць удзел у воркшопах ад мінскіх стрыт-артыстаў, займуцца лэнд-артам і змогуць наведаць “жывую бібліятэку”, у якой пагутараць з прадстаўнікамі самых цікавых па меркаванню дзяцей прафесій.

Новыя ўражанні, новы досвед, веды і знаёмствы для сямей з дзецьмі і ўсіх ахвочых!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    На 1 чалавека - 50 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно