24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 17 студзеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкай «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца», прысвечанай лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2021 года, якія сваёй высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.

Па выніках мінулага года прысуджаны 5 прэмій «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, што садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і ідэй міласэрнасці. Спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі ўдастоены 9 дзеячоў культуры і мастацтва – за выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, журналістыкі, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы, спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» адзначаны 3 спартсмена-трэнера.

Выстаўка будзе працаваць да 24 красавіка.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэл. для даведак: 8 (017) 368 37 37

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Время работы: пн.–пт. 10.00 - 21.00, сб.,вс. 10.00 - 18.00
  • Вход:

    Па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно