24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Юбілейная выстава Валерыя Счастнага

пт, сегодня
Музей истории ВНХУ ул. Марка Шагала, 5а
11:00
Описание

16 красавіка а 16 гадзіне у выставачнай зале Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валерыя Счастнага, прысвечанай 75-годдзю з дня яго нараджэння.

Валерый Ігнатавіч Счастны нарадзіўся 23 мая 1951 года ў Дрысе (з 1962 – Верхнядзвінск). У 1973 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. З 1976 года — удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў. Працаваў больш за 20 гадоў на Віцебскім вытворчым камбінаце «Мастацтва». У 1987-1994 гадах — сябра творчага аб’яднання «Квадрат», удзельнік першага плэнера «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць», а таксама плэнераў, прысвечанных Язэпу Драздовічу. З 1993 года — сябра Беларускага саюза мастакоў (секцыя графікі). Выкладаў у Верхнядзвінскай школе мастацтваў. Зараз займаецца праектаваннем аб’ектаў фарміравання навакольнага асяроддзя, педагагічнай дзейнасцю.

Творы Валерыя Счастнага знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у музеях Полацка і Віцебска, музеі І.Д. Чэрскага, у краязнаўчым музеі Іркуцка, а таксама у шматлікіх прыватных зборах у Беларусі і за мяжой.

В. Счастны пачынаў працаваць у акварэлі, потым — у аўтарскай тэхніцы каляровых ляўкасаў, тэмперным і алейным жывапісе. На выставе будуць прадстаўлены творы менавіта ў гэтай тэхніцы. У іх мастак даследуе беларускую гісторыю і мінуўшчыну, а таксама звяртаецца да асабістай трактоўкі персанажаў славянскай міфалогіі. Гэтыя персанажы ў яго палотнах трансфармуюцца ў геаметрычныя формы, набліжаючыся да знакавай сістэмы.

«Тэма трансфармацыі паганства ў хрысціянства і адзінства веры, якое захоўваецца ў падсвядомасці беларусаў, — ёсць асноўная тэма маёй творчасці», — кажа мастак.

  • Время работы: вт-вс с 11:00 до 19:00, пн — выходной день
  • Вход:

    Полный билет — 4,00 руб.

    Льготный билет — 2,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 21 268 01 25

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie